Міністр энергетыкі ЗША раскрытыкаваў «Паўночную плынь-2»


Рэалізацыя праекту газаправода «Паўночная плынь-2 стане моцным ударам па дыверсіфікацыі і бяспецы энергазабеспячэння Еўропы. Такую думку выказаў міністр энергетыкі ЗША Рык Пэры падчас свайго візіту ў Літву, піша DW.com.

«Гэты газаправод павысіць уплыў Расеі на еўрапейскую вонкавую палітыку і слабасць Еўропы ад перабояў забеспячэння», – адзначыў Рык Пэры.

Паводле яго словаў, дзякуючы «Турэцкай плыні» і «Паўночнай плыні-2» Масква ўжо ў наступным годзе спыніць транзіт энергасыравіны праз Украіну. Пры гэтым міністр энергетыкі заклікаў Еўропу набываць газ у ЗША.

Hавiны
Палата прадстаўнікоў ЗША заклікае Еўропу да байкоту «Паўночнай плыні-2»
2018.12.12 09:28

«Паўночная плынь – 2» («Nord Stream 2») – праект магістральнага газаправоду з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Праект мусіць быць завершаны ў наступным годзе. Але пакуль будаўніцтва прыпыненае з прычыны нязгоды Даніі на пракладку газаправода праз свае тэрытарыяльныя воды.

Hавiны
Парламентары АБСЕ асудзілі расейскія газавыя праекты
2019.07.07 20:19

Пры гэтым як палітыкі, так і эксперты пагаджаюцца ў меркаванні, што расейскі праект «Паўночная плынь-2» не акупіцца з фінансавага пункту гледжання. Таму рэалізоўваюць яго нібыта дзеля таго, каб пакараць украінцаў пазбаўленнем транзіту і даць магчымасць нажыцца падрадчыкаў, якія яго будуюць.

Аб’ектыў
Мюнхен: Пэнс – за бяспеку, Мэркель – за газ
2019.02.17 20:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў