Міністр эканомікі спадзяецца на «больш узважаную ацэнку» ад МВФ


У сваіх прагнозах росту беларускай эканомікі міжнародныя эксперты ўлічваюць песімістычныя сцэнары. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

«Яны [міжнародныя эксперты. – Рэд. Belsat.eu] бяруць самыя негатыўныя, песімістычныя сцэнары, улічваючы, што ў нас на наступным год пакуль няма пагадненняў па цане на газ і па пытанні кампенсацыі падатковага манеўру», – заявіў кіраўнік Міністэрства эканомікі.

Hавiны
ВУП – 2,8 %, інфляцыя – да 5 %. Лукашэнка зацвердзіў план на 2020 год
2019.11.02 07:40

Дзмітрый Круты адзначыў, што на мінулым тыдні ў Беларусі працавала місія МВФ. Бакі абмяняліся звесткамі пра параметры грашова-крэдытнай, фінансавай сферы, макраэканамічныя паказнікі.

«Думаю, у іх будзе ў бліжэйшы час апублікаваная больш узважаная ацэнка пра рось нашай эканомікі», – лічыць міністр.

Кіраўнік Беларусі падпісаў указы № 401 і 402, якімі зацвердзіў параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўныя напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2020 год. Ключавымі паказнікамі эфектыўнасці работы ўрада на наступны год названыя рост ВУП на 2,8 %, экспарту тавараў і паслугаў – на 3,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва – на 2,4%.

Hавiны
Міжнародныя інстытуты пагоршылі прагнозы эканамічнага росту Беларусі
2019.10.15 18:32

Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прагназуюць запавольванне эканамічнага росту Беларусі. Гэтак, МВФ у абноўленым 15 кастрычніка прагнозе рэзка пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2020 годзе – да 0,3 % з 2,2 %. У параўнанні з красавіцкім аглядам таксама зніжана ацэнка росту беларускай эканомікі ў 2019 годзе – з 1,8 % да 1,5 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў