Міністр эканомікі распавёў, навошта заробкі адвязалі ад прадукцыйнасці


Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў расказаў, навошта павышэнне заробкаў адвязалі ад росту прадукцыйнасці працы.

Паводле кіраўнікі Мінэканомікі, заробкі адвязалі ад прадукцыйнасці працы, каб дазволіць «кіраўнікам прадпрыемстваў пры неабходнасці зніжэння аб’ёмаў вытворчасці захоўваць узровень заработнай платы», перадае БелТА.

Міністр адзначыў, што гэтае рашэнне не паўплывае негатыўна на макраэканамічную збалансаванасць.

«Адбудзецца пераразмеркаванне з фонду назапашвання ў фонд спажывання. На балансаванне гэта ніяк не паўплывае: мы менш будзем марнаваць рэсурсаў на інвестыцыі, больш – на заработную плату», – сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Hавiны
Урад Беларусі скасаваў абмежаванні на рост заробкаў у дзяржаўным сектары
2020.04.17 11:54

Урад Беларусі на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў шэрагу ключавых сектараў эканомікі адмяніў адно з патрабаванняў для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці – прывязку тэмпаў росту заробкаў да тэмпаў росту вытворчасці працы.

Рашэнне аб скасаванні прывязкі тэмпаў росту заробкаў да тэмпаў росту вытворчасці працы было зацверджана пастановай урада №234 ад 16 красавіка 2020 года. Адмена будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года.

Hавiны
«Сітуацыя змяняецца, як на арэлях». Што чакае Беларусь у сувязі з абвалам коштаў на нафту?
2020.04.21 16:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў