Міністр эканомікі распавёў, калі Беларусь стане паўнавартасным чальцом СГА


Беларусь можа завяршыць працэс далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) ужо да чэрвеня 2020 года. Пра гэта распавёў міністр эканомікі Дзмітрый Круты, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Паводле міністра, цяпер Беларусь ужо выйшла на «фінішную прамую» працэсу ўступлення ў арганізацыю.

«Спадзяемся, што на XII Міністэрскай канферэнцыі СГА ў чэрвені 2020 года ў Нур-Султане мы гэты працэс завершым і станем паўнавартасным чальцом СГА», – адзначыў міністр.

Беларусь – апошняя краіна Еўропы, якая спрабуе ўступіць у СГА. Перамовы аб уступленні пачаліся яшчэ ў 1993 годзе, у 2015 годзе яны актывізаваліся. Між тым Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваў сумненні аб неабходнасці далучэння Беларусі да СГА. «Некаторыя мае калегі ў вузкім коле, калі мы абмяркоўваем гэтае пытанне, кажуць, што СГА фактычна сябе вычарпала», – адзначыў, у прыватнасці, Лукашэнка 29 сакавіка 2016 года.

Аб’ектыў
Беларусь у Сусветнай гандлёвай арганізацыі: эканамічная пастка ці шлях развіцця?
2019.07.15 22:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў