Міністр аховы здароўя распавёў, што адбываецца з іранскім студэнтам з каронавірусам

28 лютага ў Менску Міністэрства аховы здароўя арганізавала прэс-канферэнцыю пасля таго, як стала вядома пра першы выпадак заражэння каронавірусам у Беларусі.​ Кіраўнік Мінздароўя распавёў, што ў студэнта БНТУ з Ірану, які стаў беларускім «пацыентам 0», няма клінічных сімптомаў каронавіруса.

«У пацыента няма клінічных сімптомаў. На сённяшні момант яго нічога не турбуе. Ён нават размясціў з гэтай нагоды зварот у сацыяльных сетках і тэлеграм-канале», – заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Таксама кіраўнік міністэрства паведаміў, што 26 аднагрупнікаў іранскага студэнта і 7 выкладчыкаў БНТУ былі шпіталізаваныя.

Паводле прадстаўнікоў міністэрства, 28 лютага ва ўстановы аховы здароўя звярнулася 28 асобаў, якія меркавалі, што ў іх каронавірус. 16 з іх былі шпіталізаваныя ў «прэвентыўных мэтах».

27 лютага ў студэнта БНТУ з Ірану афіцыйна пацвердзілі заражэнне каронавірусам.

БНТУ пераводзяць на індывідуальнае навучанне. У студэнта гэтай ВНУ выявілі каронавірус. ВІДЭА

ЮВ belsat.eu

Hавiны