Міністр аховы здароўя Беларусі: у больніцах выкарыстоўваюцца 10 % апаратаў ШВЛ


22 красавіка кіраўнік Мінздароўя Уладзімір Каранік паведаміў belta.by, што ў беларускіх больніцах цяпер выкарыстоўваецца амаль 10 % апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).

Міністр аховы здароўя Беларусі паведаміў дзяржаўнаму агенцтву, што ў Віцебску назіраецца «пазітыўная тэндэнцыя», а ў астатніх рэгіёнах рост інфікаванняў знаходзіцца ў межах прагнозаў. Уладзімір Каранік таксама распавёў колькі апаратаў ШВЛ цяпер выкарыстоўваюць установы аховы здароўя.

«Асноўная задача – не дапусціць лавінападобнага росту, перагрузкі сістэмы аховы здароўя. Для аказання дапамогі на дадзены момант выкарыстоўваецца менш за 10 % наяўнай ложкавы магутнасці і менш за 10 % парку апаратаў ШВЛ», – паведаміў Уладзімір Каранік.

25 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску Уладзімір Каранік удакладніў, што ў Беларусі амаль 2400 апаратаў ШВЛ. «Агулам наркознага абсталявання 38 адзінак на 100 тыс. насельніцтва», – дадаў тады міністр.

Паводле прагнозаў Belsat.eu, зробленых напрыканцы сакавіка на падставе дадзеных Цэнтраў па кантролю і прафілактыцы захворванняў ЗША (Centers for Disease Control and Prevention), крытычная маса інфікаваных каронавірусам для Беларусі будзе складаць ад 48 000 да 72 000 чалавек (4-5 % з іх будуць падключаныя да апаратаў ШВЛ).

Hавiны
Урад забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі
2020.04.22 09:48

Па стане на раніцу 22 красавіка ў Беларусі было зафіксавана 7281 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў