Міністр адукацыі: сёння ў Беларусі школы ў сярэднім наведваюць 41 % вучняў


Пра сітуацыю з наведвальнасцю школаў міністр адукацыі Ігар Карпенка распавёў падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як піша БелТА, Ігар Карпенка далажыў, што на сённяшні момант школы ў сярэднім наведваюць 41% навучэнцаў.

«Гэта ў першую змену. Па-рознаму развіваюцца падзеі ў розных рэгіёнах. Асабліва ў сельскай мясцовасці – там значна больш школьнікаў на занятках. І мы выбудоўваем адукацыйны працэс такім чынам, каб не страціць якасць адукацыі. Натуральна, стаіць пытанне, як атэставаць школьнікаў», – сказаў міністр.

Hавiны
Ганна Севярынец: «Праблема з дыстанцыйным навучаннем – палітычная»
2020.05.01 09:00

Прымаючы з дакладам Ігара Карпенку і віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як будзе праходзіць заканчэнне навучальнага года ў сістэме адукацыі, уступная кампанія і экзамены. Паводле Лукашэнкі, «трэба зыходзіць з таго, як развівалася сітуацыя ў Беларусі і якія меры прымаліся і мною, і іншымі органамі ўлады ў сувязі з гэтай пандэміяй і віруснымі праблемамі».

«Таму з гэтага будзем зыходзіць. Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна. Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбныя веды. Веды на стол – паступай у ВНУ. Калі гэта школа, давайце вызначымся, як мы будзем праводзіць там выпускныя экзамены па заканчэнні 9 -х і 11-х класаў. Я гатовы выслухаць вашыя прапановы для прыняцця адпаведнага рашэння», – заявіў ён.

Hавiны
Міністэрства адукацыі паабяцала індывідуальны падыход да атэстацыі дзяцей ва ўмовах пандэміі
2020.05.02 12:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў