Міністр абароны Украіны паабяцаў «100 праходаў» праз Керчанскую пратоку


Такую заяву міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак зрабіў падчас размовы з журналістам украінскага тэлеканалу ZIK.

«Мы дакладна не адмовімся ад нашага права свабодна праходзіць праз Керчанскую пратоку з захаваннем усіх міжнародных нормаў», – заявіў кіраўнік ведамства.

Украінскі міністр таксама сказаў, што Керчанскі інцыдэнт – рэакцыя Расеі на планы Украіны ўзмацніць вайсковую групоўку ў Азоўскім моры.

«Будзе і дваццаты, і трыццаты, і соты [праход праз пратоку. – Заўв. Belsat.eu]. Так будзе заўсёды. Таму што Азоўскае мора – гэта частка Украіны. Марыупаль, Бярдзянск – нашыя парты, гэта частка Украіны, гэта частка нашай эканомікі», – падкрэсліў Палтарак.

Нагадаем, што 25-га лістапада расейскі памежны карабель атакаваў буксір ВМС Украіны. Тры ўкраінскія караблі і 24 маракі былі захопленыя расейскімі сілавікамі ў палон. Іх абвінавачваюць у незаконным перасячэнні расейскай мяжы.

Hавiны
«Вярніце нас дадому». Палонны ўкраінскі марак напісаў ліст з расейскага СІЗА
2018.12.24 17:11

Украіна назвала гэтыя дзеянні актам агрэсіі і ўвяла ваеннае становішча.

Hавiны
Парашэнка распавёў, чаму не прасіў працягнуць ваеннае становішча
2018.12.26 14:40

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў