Міністэрства сувязі Расеі назвала ізаляцыю «рунэту» эканамічна непад’ёмнаю забавай

10 сакавіка 2019 г. Маскоўскі пратэст супраць ізаляцыі інтэрнэту. Фота: Vladimir Gerdo/TASS

Расея рызыкуе страціць 150 мільёнаў карыстальнікаў, калі будзе прынятае рашэнне аб ізаляцыі «рунэту». Такую заяву зрабіў намеснік кіраўніка Мінсувязі Расеі Аляксей Волін, піша ТАСС.

«Мы зусім не ўпэўненыя, што гэта эканамічна пад’ёмна для эканомікі Расеі», – адзначыў Волін.

Паводле чыноўніка, «тэхналагічная ізаляцыя інтэрнэту – гэта вельмі дарагая забава».

«Калі адабраць інтэрнэт, што застанецца?» Як Масква пратэставала супраць ізаляцыі Рунэту

Прадстаўнік міністэрства заўважыў, што кітайская мадэль ізаляванага інтэрнэту не пасуе Расеі, бо ў КНР унутраны рынак большы амаль у дзесяць разоў у параўнанні з расейскім.

Колькасць патэнцыйных карыстальнікаў «рунэту» – 300 мільёнаў расейскамоўных карыстальнікаў. Чыноўнік мяркуе, што «сыход у самаізаляцыю» азначае змяншэнне гэтай аўдыторыі ўдвая.

Чаму Лукашэнка не пагодзіцца на «саюзны» інтэрнэт

ЮВ belsat.eu

Hавiны