Міністэрства аховы здароўя: На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца

6-я гарадская клінічная больніца. Фота «Белсат»

У бліжэйшыя тыдні каронавірусная інфекцыя ў Беларусі будзе працягваць распаўсюджвацца. Пра гэта заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Наталля Жукава ў інтэрвʼю тэлеканалу ОНТ.

«На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсу. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя 3-4 тыдні», – сказала яна.

Паводле яе, паколькі ў Беларусі зніжаецца захворванне рэспіраторнымі інфекцыямі, то можна меркаваць, «што і захворванне на каронавірусную інфекцыю праз некалькі тыдняў стабілізуецца або пачне зніжацца».

Наталля Жукава адзначыла, што кожны выпадак заражэння COVID-19 разглядаецца як агмень, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. Такім чынам, паводле яе, перарываецца ланцужок распаўсюду віруса.

«Чарнобыль перажылі, і гэта перажывем». Рэпартаж з Буда-Кашалёва, на Гомельшчыне

Нагадаем, што з 18 красавіка Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць звесткі пра агульную колькасць захворванняў на каронавірус у Беларусі. Цяпер публікуецца інфармацыя толькі пра тых, хто праходзіць стацыянарнае лекаванне ў больніцах. Тыя, хто лечацца ўдома, больш не ўлічваюцца.

МГ belsat.eu

Hавiны