Міністэрства адукацыі рэкамендуе школам уручыць дыпломы ў святочнай абстаноўцы

Аднак рашэнне аб фармаце мерапрыемства мусіць быць прынята асобна кожнай школай.

Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне дыпломаў аб агульнай сярэдняй адукацыі ў святочнай абстаноўцы. Аб гэтым гаворыцца ў лісце, апублікаваным на сайце ведамства.

«З мэтай мінімізаваць рызыку ўзнікнення і распаўсюду вірусных і іншых інфекцыяў рэкамендуецца прыняць дадатковыя захады па забеспячэнні бяспекі і захавання здароўя вучняў падчас правядзення імпрэзы з улікам рэкамендацыяў Міністэрства здароўя. Таксама сумесна з органамі ўнутраных спраў забяспечыць выкананне правапарадку падчас ягонага правядзення», – гаворыцца ў лісце.

Міністэрства адукацыі не рэкамендуе выпускнікам запускаць паветраныя шары

Тое, як будзе выглядаць выпускны вечар, мусіць быць вырашана кіраўніком школы разам з бацькоўскім камітэтам і мясцовымі органамі выканаўчай улады. Зазначаецца, што са школьнікамі трэба будзе правесці тлумачальную размову.

Выпускнікі атрымаюць атэстаты 10-11 чэрвеня.

КТ, Belsat.eu

Hавiны