Міністэрства адукацыі паабяцала індывідуальны падыход да атэстацыі дзяцей ва ўмовах пандэміі


Тыя дзеці, якія цяпер не ходзяць на заняткі ў школах па заяве бацькоў, могуць быць атэставаны па выніках трох чвэрцяў. Яшчэ адзін варыянт – дзеці могуць прыходзіць у школу ў суботу або пасля заняткаў, каб настаўнік мог праверыць іх веды. Пра гэта паведаміла TUT.BY першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава.

TUT.by пацікавіўся ў намесніцы міністра Ірыны Старавойтавай, як будуць атэставаныя тыя дзеці, якія не ходзяць на заняткі па заяве бацькоў?

«Што датычыцца навучэнцаў, якія знаходзяцца дома па заяве бацькоў, то для іх настаўнікамі-прадметнікамі даводзіцца матэрыял новых тэмаў, якія пройдзены на ўроках, хатнія заданні. У гэтым выпадку можа быць арганізавана зваротная сувязь з настаўнікам. Для дадзенай катэгорыі навучэнцаў за кошт гадзінаў дадатковых заняткаў устанаўліваецца час, у які яны могуць прыйсці ва ўстанову адукацыі. Час можа ўстанаўлівацца як у шосты школьны дзень, так і пасля ўрокаў. У прысутнасці педагога можа праводзіцца праверка ведаў. Гэта неабходна для максімальна аб’ектыўнага ацэньвання ведаў навучэнца», – заявіла намесніца міністра.

Hавiны
«Гэта – не па-чалавечы». Настаўнікі звярнуліся з адкрытым лістом да Міністэрства адукацыі
2020.04.25 10:40

– У вучня павінна быць тры адзнакі па прадмеце, каб яму выставілі чацвяртную?

– Тут павінен быць індывідуальны падыход: ці была арганізавана зваротная сувязь, выстаўляліся ацэнкі падчас такой працы ці не. Натуральна, што вырашацца гэтыя пытанні будуць на карысць і ў інтарэсах навучэнца.

– Ірына Анатольеўна, а як атэстуюць тых дзяцей, якія ня прыйдуць на заняткі ў суботу або пасля ўрокаў?

– Падыход будзе індывідуальны. Тут трэба разглядаць сітуацыю ў кожным канкрэтным выпадку. Усе дзеці будуць атэставаныя. Вядома, мы рэкамендуем, каб дзіця было атэставаны і за чацвёртую чвэрць. У выпадку, калі не будзе магчымасці выставіць адзнакі за чацвёртую чвэрць па нейкай прычыне, тады адзнака выстаўляецца па выніках [сумы балаў] за тры чвэрці, дзеленай на тры.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў