Міністэрства абароны: Сваякоў не пусцяць на прысягу


Прызыўнікі ў Беларусі ўпершыню будуць прымаць прысягу без родных і сваякоў, паведамляе БелТА.

У Міністэрстве абароны адзначылі, што з улікам пандэміі каронавіруса не праводзіліся ўрачыстыя падзеі падчас адпраўкі ў войскі навабранцаў, якія пасля яшчэ прайшлі двухтыднёвую ізаляцыю.

Апроч таго, упершыню прысяга пройдзе без запрошаных родных і блізкіх. Але ўвесь цырыманіял будзе выкананы.

Hавiны
Парад ва ўмовах каронавіруса: з якімі наступствамі сутыкнулася Беларусь?
2020.05.25 11:23

Таксама будзе зладжаная онлайн-трансляцыя з самых масавых месцаў прыняцця прысягі – з 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў і Марʼінай горкі.

Бацькі змогуць паглядзець онлайн, як іх сыны прымаюць прысягу. А вайскоўцам пакажуць відэа віншаванняў, падрыхтаваных іх сваякамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў