Мінфін Расеі хоча збіраць падаткі з Apple, Google і Facebook


У Расеі разглядаецца законапраект, паводле якога частка прыбыткаў міжнародных лічбавых карпарацыяў будзе асядаць у краіне. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на праект распрацаваных у Мінфіне «Асноўных напрамкаў бюджэтнай, падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі на 2020 год і планавы перыяд 2021 і 2022 гады».

Амерыканскія кампаніі Google, Facebook і Apple аплочваюць падатак на прыбытак па месцы рэгістрацыі штаб-кватэры. У сваю чаргу еўрапейскія офісы гэты карпарацыяў зарэгістраваныя ў Ірландыі, паколькі тут стаўка падатку на прыбытак складае 12,5 %. У сваю чаргу Расея мае намер змяніць заканадаўства ў адпаведнасці з якім лічбавыя кампаніі павінны аплочваць падаткі ў краіне, дзе знаходзяцца іх карыстальнікі.

Прычына такой захады – неабходнасць у дадатковых сродках, якіх не хапае ў бюджэце.

Аб’ектыў
Праваабаронца: Міліцыянты здзіўляюцца, калі чуюць, што працуюць за падаткі грамадзянаў
2019.03.04 21:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў