Мінфін агучыў канцэпцыі зменаў што да дарожнага збору


У Беларусі разглядаюцца дзве канцэпцыі аплаты дарожнага збору – з магчымасцю яго аплаты па месяцах або ўключэння ў кошт паліва, цытуе словы міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча БелТА.

«У нас цяпер дзве канцэпцыі ў справе дарожнага збору. Ёсць канцэпцыя ўраду, якая заключаецца ў захаванні схемы выплаты гэтага збору за доступ да дарожнай інфраструктуры. Паводле нашага меркавання, чалавек можа выбіраць, на які тэрмін ён набывае права выкарыстання дарогі – на месяц, два, на год. Права выбару планавалася надаць самому чалавеку», – растлумачыў Максім Ермаловіч.

Падчас абмеркавання новаўвядзенняў з’явіўся альтэрнатыўны варыянт дарожнага збору – уключэнне яго ў кошт аўтамабільнага паліва. Такі варыянт таксама падрыхтаваны ўрадам і накіраваны на ўзгадненне.

«У любым выпадку, выбар з двух варыянтаў будзе зроблены. Каб дарогі будаваліся, своечасова рэканструяваліся, дарожная інфраструктура развівалася, трэба сабраць сродкі на гэтыя мэты. Без дарожнага збору, на жаль, не абысціся. У якой форме ён будзе рэалізаваны – гэта прадмет абмеркаванняў», – рэзюмаваў Максім Ермаловіч.

Аб’ектыў
Дарожны збор усё яшчэ могуць уключыць у кошт паліва
2019.06.03 21:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў