Мінэнерга Беларусі спадзяецца дамовіцца пра кошты на газ да канца снежня


Мінэнерга Беларусі разлічвае, што да канца года Менску ўдасца дамовіцца пра кошты на расейскі газ на 2020 год. У ведамстве адзначаюць, што перамовы вядуцца асобна ад рыхтавання дарожных мапаў інтэграцыі, заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, піша interfax.

«Дарожныя мапы па інтэграцыі – гэта перспектыўныя дакументы. А кантракт на газ на наступны год – гэта датычыцца суб’ектаў гаспадарання», – сказаў намеснік міністра Міхаіл Міхадзюк.

У Мінэнерга лічаць, што сітуацыя з дарожнымі мапамі і інтэграцыяй стане актуальнай падчас перамоваў пра кошты на газ у 2021 годзе. Цяпер ведамства разлічваецца, што кошты на блакітнае паліва для Беларусі будуць ніжэй, чым у 2019 годзе.

«Вы ведаеце нашы падыходы – стварыць роўныя ўмовы для нашых субʼектаў гаспадарання. Перамовы сёння працягваюцца. Думаю, што да канца года будзе яснасць і па коштах, і па ўсіх іншых справах», – дадаў Міхаіл Міхадзюк.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падчас прэсавай канферэнцыі ў Маскве заявіў, што Расея даціруе беларускую эканоміку сабе на шкоду, і рабіць гэта далей Масква гатовая толькі ў выпадку вырашэння пытання будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Паводле расейскага лідара, умова для далейшых датацыяў і крэдытаў беларускай гаспадаркі з боку Масквы – будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Hавiны
Пуцін лічыць памылкай датацыі для Беларусі без будаўніцтва Саюзнай дзяржавы
2019.12.19 13:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў