Мінабароны плануе ўвесці шэраг ільготаў і зніжак для тых, хто адслужыць у войску


Міністр абароны Андрэй Раўкоў падчас штогадовага семінару з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ распавёў, якія палёгкі ўводзіць дзяржава, каб заахвоціць моладзь служыць у войску, паведамляе сайт ведамства.

Паводле генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова вясной з 140 тысячаў юнакоў прызыўнога ўзросту ва Узброеныя Сілы змаглі прызваць толькі 4 200 чалавек. Астатнія мелі падставы для вызвалення або адтэрмінавання ад прызыву, галоўным чынам для працягу адукацыі. З мэтай вырашэння праблемы недабору ў армію яшчэ з 2016 году ў Беларусі рэалізоўваецца план матывацыі для праходжання тэрміновай вайсковай службы.

Сярод асноўных захадаў плану функцыянуе ўвядзенне ільгот падчас прыняцця на дзяржаўную службу. З 1 студзеня 2020 года згодна са зменамі ў Жыллёвым кодэксе, тыя, хто адслужыў у войску і паступіў ВНУ і ССНУ атрымаюць першачарговае права на інтэрнат.

Мала таго ведамства імкнецца дамагчыся, каб грамадзяне, якія адслужылі ў войску, атрымалі перавагі пры паступленні ў ВНУ, а пасля яго заканчэння маглі абраць месца размеркавання, ведамства прапаноўвае і знізіць кошты на навучанне для тых, хто служыў у арміі.

Акрамя іншага тэрмін вайсковай службы будзе ўнесены ў страхавой працоўны стаж.

Hавiны
Палажэнне аб прызыве ў войска: як будуць уручаць позву і ці могуць прызваць пасля 27 год?
2019.11.10 20:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў