Мінабароны Беларусі пацвердзіла курс на стратэгічную супрацу з Расеяй


У Палацы Рэспублікі ў Менску 21 лютага адбыўся брыфінг начальніка Дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы Міністэрства абароны генерал-маёра Алега Воінава з вайсковымі аташэ, акрэдытаванымі пры Мінабароны.

Алег Воінаў заявіў, што ў адпаведнасці з Канцэпцыяй міжнароднай вайсковай супрацы на 2019 – 2023 гады Мінабароны Беларусі пацвярджае стратэгічны курс на партнёрства з Расеяй. Пры гэтым беларускі бок імкнецца да высокага ўзроўню стасункаў з краінамі АДКБ, Кітаем і СНД, а таксама лічыць неабходным «паэтапнае паляпшэнне стасункаў з краінамі-чальцамі NATO, Еўразвязу».

Воінаў паведаміў, што ў ходзе аптымізацыі складу Узброеных сілаў акцэнт зроблены на павелічэнне колькасці баявога кампанента. Пры гэтым за тры апошнія гады колькасць войска не змянілася – каля 65 тыс. чалавек. У 2018 годзе ў беларускай арміі на ўзбраенне 83 новых відаў узбраення і вайсковай тэхнікі, у тым ліку распрацаваных айчыннымі прадпрыемствамі, паведамляе сайт Мінабароны.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў