Міліцыянты затрымалі актывіста, які дапамагаў арганізоўваць пікеты за Ціханоўскую


У Варапаева, што ў Пастаўскім раёне на Віцебшчыне затрымалі мясцовага актывіста Андрэя Новікава. Вядома, што актывіст дапамагаў арганізоўваць пікеты па зборы подпісаў за Ціханоўскую, паведаміў у сваім Facebook Кастусь Шыталь.

Андрэй Новікаў з Варапаева дапамагаў ініцыятыўнай групе Святланы Ціханоўскай у арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў у Паставах, Варапаеве і Глыбокім. На яго склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Паводле знаёмых актывіста, у затрыманні прымаў удзел начальнік Пастаўскага РАУС.

Абнаўляецца.
Усе суды і затрыманні ў Беларусі за 5 чэрвеня
2020.06.05 18:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў