Міліцыянт стаўся сведкам у справе журналістаў, бо глядзеў «Белсат»


Журналісты Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў атрымалі штрафы па 765 рублёў кожны за сюжэт для «Белсату».

Такую пастанову вынес сёння, 1 лютага, суддзя Руслан Гурын у Судзе Ленінскага раёну Горадні. Нагодай стаў сюжэт «Гісторыкі даследуюць старажытныя гарадзенскія падвалы», які выйшаў на «Белсаце». Абодвум журналістам інкрымінаваўся артыкул 22.9 КоАП РБ – «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Аб’ектыў
Гісторыкі даследуюць старажытныя гарадзенскія падвалы
2018.12.07 20:42

 

Журналісты нязгодныя з пастановай і збіраюцца яе абскарджваць

Падчас паседжання суддзя заслухаў двух сведкаў: гісторыка і музейнага супрацоўніка Яна Лялевіча і блогера Руслана Кулевіча. Паводле міліцэйскага пратаколу, яны давалі журналістам каментары для відэасюжэту. Яшчэ адна асоба, якая праходзіла сведкам, – міліцыянт Максім Кашкевіч. Як патлумачыў іншы супрацоўнік МУС, Кашкевіч апынуўся сярод сведкаў, бо… наўпрост глядзеў увечары «Белсат» ды ўбачыў вышэйзгаданы сюжэт і яго герояў. Зрэшты, самога Кашкевіча ў судзе так ніхто і не пабачыў.

Журналістаў судзілі за сюжэт «Гісторыкі даследуюць старажытныя гарадзенскія падвалы», які выйшаў на «Белсаце»

У выніку журналісты Кіркевіч і Дзянісаў атрымалі штрафы па 30 базавых велічыняў кожны, то бок па 765 рублёў. Ад сведчанняў у судзе яны адмовіліся, з пастановай нязгодныя і збіраюцца неўзабаве яе абскарджваць.

БС, фота Васіль Малчанаў/Belsat.eu

Стужка навінаў