Актывістка Вольга Нікалайчык затрымана каля свайго дому ў Менску. На яе быў складзены пратакол паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за пратэсты супраць рэстарацыі «Паедзем, паямо» ў Курапатах.
Пра гэта belsat.eu распавёў актывіст Леанід Кулакоў.
Паводле Кулакова, ён, Вольга Нікалайчык і Дзяніс Урбановіч з’язджалі з Курапатаў разам. За іх аўто ехала серабрыстая Skoda без нумараў з 4 міліцыянтамі ў цывільным. Ад «хваста» актывістам атрымалася адарвацца, але калі яны даехалі да дому Вольгі Нікалайчык? там іх чакала патрульная машына міліцыі. Праваахоўнікі затрымалі актывістку і павезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі складаць пратакол паводле арт. 23.34 КоАП.
Кулакаў адзначае, што ў Нікалайчык сёння мусіў адбыцца суд за акцыю ў Курапатах 31 траўня, калі яе таксама затрымлівалі міліцыянты. На суд актывістка не пайшла, а замест гэтага зноў далучылася да пратэстаў у Курапатах.
***
Прыкладна праз гадзіну Нікалайчык адпусцілі з пастарунку. У выніку на яе склалі 2 пратаколы: паводле арт. 23.34 і 17.1 КоАП.
ОЛЬГУ НИКОЛАЙЧИК ВЫПУСТИЛИ ИЗ БОРОВЛЯНСКОГО РОВД. НА НЕЕ СОСТАВИЛИ ДВА ПРОТОКОЛА. ОДИН ПО СТ 17.1 (МЕЛКОЕ ХУЛИГАНСТВО) ЗА ТО, ЧТО 5 МАЯ ОНА ПИСАЛА УГЛЕМ НА АСФАЛЬТЕ И ВТОРОЙ 23.34.
Opublikowany przez Леонид Кулаков Piątek, 8 czerwca 2018
ІІ, belsat.eu