Міліцыя папярэдзіла Севярынца, каб ён не ладзіў акцыю 20 снежня


Палітык Павел Севярынец атрымаў 15 содняў арышту. Але міліцыянты адпусцілі яго дахаты.

18 снежня сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі АМАПаўцы. У гэты ж дзень палітыка адвезлі ў суд.

Севярынец зладзіў акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 і 8 снежня. За правядзенне несанкцыянаваных акцыяў (ч.3 арт. 23.34 КаАП) палітыку далі 15 содняў арышту, але міліцыянты яго чамусьці адпусцілі. Таксама праваахоўнікі папярэдзілі Паўла Севярынца, каб ён не ладзіў акцыю 20 снежня.

Абноўлена
Арганізатараў акцыяў супраць інтэграцыі пасадзілі
2019.12.18 17:53

Сайт МУС апублікаваў тлумачэнне, чаму 20 снежня нельга праводзіць акцыю на Кастрычніцкай плошчы.

«Павел Севярынец праінфармаваны аб тым, што ў цяперашні час на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Штодня ў Палацы Рэспублікі праходзяць навагоднія мерапрыемствы для дзяцей, якія прыбываюць у сталіцу з розных рэгіёнаў рэспублікі. У тым ліку і 20 снежня ў будынку Палаца Рэспублікі будзе праводзіцца дабрачынная акцыя, у якой возьме ўдзел вялікая колькасць грамадзянаў», – гаворыцца ў паведамленні.

17 снежня Павал Севярынец падаў у Менгарвыканкам дакументы на правядзенне акцыі 20 і 21 снежня.

Hавiны
У Менску прайшоў пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Як гэта было
2019.12.18 06:23

 

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў