Міліцыя будзе працаваць без планаў, або нарматываў


Падчас паседжання міжведамаснай экспертнай групы па ўдасканаленні заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці, што адбылося ў Адміністрацыі кіраўніка краіны, Міністр унутраных справаў Юрый Караеў распавёў пра новаўвядзенні, паводле якіх будуць працаваць міліцыянты, паведамляе прэсавая служба МУС.

«Не трэба выяўляць «на колькасць». Прафілактыка, размова – гэта і ёсць праца. Міліцыя будзе мэтанакіравана пазбаўляцца ад іміджу «карнага органа», выкарыстання «палачна-птушачнай» сістэмы», – сказаў Міністр унутраных справаў Юрый Караеў.

Юрый Караеў лічыць, што стаўленне да МУС мае быць як да грамадскага інстытуту, які забяспечвае абарону, аказанне дапамогі людзям, што сутыкнуліся з супрацьпраўнымі праявамі. Міліцыянты ў сваю чаргу змяніць свой імідж.

Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

«Мы абмежавалі выкарыстанне пераносных мабільных радараў, вырашылі прааналізаваць, што зменіцца. Пакуль сказаць, што гэта прывяло да ўсплёску правапарушэнняў, мы не можам. Усталяванне камераў фіксацыі павінна быць узгоднена з кіраўнікамі ДАІ з улікам аналізу аварыйнасці на дарогах. Разам з тым варта памятаць, што ёсць грамадзяне вельмі законапаслухмяныя, а ёсць ліхачы, гатовыя плаціць штрафы. Мы не павінны ісці на падставе ў сістэмных правапарушальнікаў», – заявіў Юры Караеў.

Міністэрства распрацавала новыя інструкцыі, паводле якой крытэрам працы міліцыянтаў стане не колькасць пратаколаў, ці выкананне плану, але пераход да бальнай сістэмы. Напрыклад, па лініі барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі – не колькасць выяўленых злачынстваў, а значнасць перадухіленай шкоды.

У МУС ужо створаная працоўная група, якая акумулюе ўсе прапановы структурных падраздзяленняў ведамства, тэрытарыяльных АУС, ведамасных установаў адукацыі. Яе прапановы разгледзіць міжведамасная экспертная камісія, створанай паводле загаду кіраўніка краіны.

Hавiны
Пасля загаду Лукашэнкі Адміністрацыйны кодэкс пачалі рэфармаваць
2019.12.18 13:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў