Міліцыя аб'явіла ўзнагароду за інфармацыю пра забойцаў магілёўскага лейтэнанта


Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкаму аб’явіла ўзнагароду за дапамогу ў раскрыцці забойства інспектара ДАІ.

Міліцыя просіць адгукнуцца тых, хто бачыў ці мае інфармацыю пра аўтамабіль, у які 16 траўня ў прамежку паміж 17:30 – 18:20 сеў інспектар ДПС ДАІ ў форменным абмундзіраванні ў раёне вуліцы Першамайскай г. Магілёва, а таксама завулку Мігая (гасцініца «Дняпро»).

Hавiны
«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі
2019.05.17 09:29

«Калі вы знаходзіліся ў гэты прамежак часу ў вышэйзгаданым раёне, просім прадставіць нам запісы з відэарэгістратараў», – заклікаюць магілёўскія міліцыянты.

Выкраданне магло адбыцца на гэтым аўто. Фота, апублікаванае блогерам Nexta

Пры наяўнасці інфармацыі або відэазапісу міліцыянты просяць звязацца з імі па наступных тэлефонах: 8 (029) 314-46-66, 8 (029) 802-46-66, 8 (029) 693-64-25 або па тэлефоне 102.

Праваахоўнікі гарантуюць ананімнасць і ўзнагароду.

ВІДЭА
Следчы камітэт апублікаваў відэа з месца забойства магілёўскага інспектара ДАІ
2019.05.17 10:59

Пасля забойства інспектара ДАІ міліцыя ўвяла план «Сірэна». На вуліцах Магілёва ўзмоцненыя нарады ДПС ДАІ.

17 траўня 2019 г. Магілёў. Выезд з гораду ў Шклоўскім, Аршанскім напрамку

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў