Фота Дар’я Буракіна, tut.by
Мікрааўтобус, які належыць амбасадзе Польшчы, вылецеў у кювет і перакуліўся праз складаныя ўмовы надворʼя на трасе М1 недалёка ад зʼезду на Нясвіж.
Мікрааўтобус «Volkswagen» рухаўся з Менску ў напрамку Берасця. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 11:00 гадзіны раніцы. Аўтамабіль занесла на слізкай дарозе і выкінула ў кювет, дзе ён перакуліўся. Кіроўца і пасажыры – у аўтамабілі ехалі тры чалавекі – былі прышпіленыя пасамі бяспекі і не пацярпелі.
Паводле кіроўцы мікрааўтобуса, за некалькі секунд да аварыі яго апярэдзіла спадарожная фура – паветраны струмень вынес мікрааўтобус у кювет.[/vc_column_text]
Фота Дар’я Буракіна, tut.by
Таксама відавочцы паведамляюць пра пяць аварыяў, якія адбыліся прыкладна ў ста кіламетрах ад Менску на трасе М1 – праз галалёдзіцу аўтамабілі выносіла за межы праезнай часткі.
МЯ, паводле auto.tut.by