Міхаіла Яфрэмава адправілі на хатні арышт за ДТЗ, у якім загінуў чалавек


Актор прабудзе пад арыштам 2 месяцы, перадае «Інтэрфакс».

Таганскі суд Масквы адправіў актора Міхаіла Яфрэмава на хатні арышт да 9 жніўня. Сам ён пагадзіўся з такой мерай стрымання.

«Гэта ўсё жудасна адбылося. Не пярэчу супраць хатняга арышту», – заявіў актор у судзе.

Адвакатка Яфрэмава адзначыла, што не бачыць падстаў для хатняга арышту, аднак падтрымлівае свайго падабароннага. Як стала вядома ў судзе, ад пачатку следчы патрабаваў даць актору падпіску аб нявыездзе, але той парушыў умовы – не прыжываў па адрасе рэгістрацыі.

Артысту прад’явілі абвінавачанне згодна з ч.4 арт. 264 Крымінальнага кодэксу РФ («Парушэнне правілаў дарожнага руху, зробленае ў стане алкагольнага апʼянення і выклікаўшае смерць па неасцярожнасці»). Актор прызнаў сваю вінаватасць.

Hавiны
Расейскаму актору Міхаілу Яфрэмаву пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі
2020.06.09 13:56

Нагадаем, што 8 чэрвеня Міхаіл Яфрэмаў стаў вінаватым у ДТЗ у цэнтры Маскве. Ягоны аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль. Кіроўца патрапіў у шпіталь, дзе загінуў ад атрыманых траўм. Пазней стала вядома, што на момант здарэння актор знаходзіўся ў стане алкагольнага і наркатычнага апʼянення.

Міхаіл Яфрэмаў – адзін з найбольш знакамітых расейскіх артыстаў. Апроч сваіх роляў у кіно і тэатры ён вядомы тым, што не падтрымлівае афіцыйную палітыку Крамля.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў