Міхаіл Хадаркоўскі распавёў, як Пуцін збіраецца вырашаць праблему 2024 году


 

Праблема 2024 году – заканчэнне чарговага тэрміну знаходжання ва ўладзе для Уладзіміра Пуціна. Далей удзел у выбарах забараняецца абмежаваннем Канстытуцыі. Таму ў Крамлі разглядаюць некалькі варыянтаў, пра якія распавёў у сваім блогу Міхаіл Хадаркоўскі.

У 2008 годзе падобная праблема была вырашана проста: прэзідэнтам стаў Дзмітрый Мядзведзеў. Цяпер паўтор такога сцэнару не атрымаецца. Бо і рэйтынг і ўзрост зусім іншыя.

Самы просты варыянт – пакінуць уладу, сысці на адпачынак – нават не разглядаецца дзеля жарту, адзначае Хадаркоўскі.

Першы варыянт – аб’яднанне з Беларуссю ў адну краіну.

«Зʼяўляецца новая краіна з новай Канстытуцыяй. Тэрміны прэзідэнцтва абнуляюцца і можна кіраваць да моманту, пакуль, як кажуць, смерць нас не разлучыць. Але такое абʼяднанне – некаторыя пытанні для расейскай эканомікі. У прыватнасці для расейскай гаспадаркі гэта 20 мільярдаў долараў за год. Праўда, для краіны гэта не так і шмат. Ды і для Пуціна гэта зусім не пытанне. Пытанне ў тым, што Лукашэнка губляць уладу не жадае», – адзначае Міхаіл Хадаркоўскі.

Пакуль, кажа расейскі палітык, Лукашэнку ўдалося адбіцца ад патрабаванняў Крамля. Прынамсі, на некаторы час.

Іншыя варыянты вырашэння праблемы 2024 года – перадача ўлады ад прэзідэнта прэмʼер-міністру краіны. Тут вядома, што Пуціна стане прэмʼерам краіны і зможа кіраваць без абмежаванняў.

Трэці варыянт – проста застацца ва ўладзе пасля заканчэння тэрміну. Дзеля гэтага патрэбна ўвядзенне ў краіне надзвычайнага здарэння, або вайна.

Міхаіл Хадаркоўскі адзначае, што Пуцін любіць прымаць канчатковыя рашэнні ў апошні момант. І тое, куды ён пераедзе ў 2024 годзе – пытанне адкрытае: ці-то ў Дом Ураду, ці застанецца ў Крамлі, або схаваецца ва ўмацаваным вайсковым бункеры – стане вядома пазней.

Hавiны
Пуцін распавёў сваё бачанне рэалізацыі Саюзнай дамовы Беларусі і Расеі
2019.06.20 15:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў