Міхаіл Бабіч: Цяпер ідзе інвентарызацыя ўсіх палажэнняў саюзнай дамовы

Расейскія прадстаўнікі сумеснай з Беларуссю міжурадавай працоўнай групы па паглыбленні інтэграцыі прыступілі да інвентарызацыі дамовы аб саюзнай дзяржаве. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю, амбасадар Міхаіл Бабіч.

«Расейская частка групы пачала працу. Цяпер ідзе інвентарызацыя ўсіх палажэнняў саюзнай дамовы па блоках: эканамічны, сацыяльны, па органах дзяржаўнага кіравання, па пытаннях бяспекі і вайскова-тэхнічнай супрацы. Усе аспекты дамовы, якія былі закладзены ў 1999 годзе, разглядаюцца адпаведнымі органамі ўлады [у Расеі]», – адзначыў амбасадар РФ.

Бабіч звярнуў увагу, што «асаблівасць гэтай працы складаецца ў тым, што пяць гадоў таму была падпісаная еўразійская дамова».

«Частка палажэнняў саюзнай дамовы ўжо канфіскавана і перакладзеная на еўразійскі ўзровень. Таму тут важна не дубляваць паўнамоцтвы, якія перададзены еўразійскіх органам, а захаваць у рамках саюзнай дамовы тыя праваадносіны, якія павінны быць у двухбаковым фармаце», – сказаў ён.

Амбасадар паведаміў, што як толькі прапановы будуць складзены, расейскі бок прапануе паглядзець іх беларускім партнёрам і выказаць свае заўвагі і прапановы. «Разлічваем, што і беларускі бок зробіць тое ж самае», – сказаў Бабіч.

«Потым ужо мы правядзем сумеснае пасяджэнне працоўнай групы, дзе прадметна размяркуем задачы для таго, каб знайсці ўсе развязкі ў рамках праекта [прапаноў па інтэграцыі] для дакладу прэзідэнтам», – заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расеі.

У снежні 2018 года прэзідэнтамі РФ і Беларусі было прынята рашэнне аб стварэнні міжурадавай працоўнай групы па развіцці інтэграцыі. Расейскую частку групы ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, беларускую – міністр эканомікі Дзмітрый Круты. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі дзвюх краінаў.

Крэмль гатовы скампенсаваць Беларусі страты ад падатковага манеўру пры ўмове «татальнай інтэграцыі»

ІІ, belsat.eu, паводле ТАСС

Hавiны