Мігранты хацелі ўцячы ў Фінляндыю, але праваднік прывёў іх на фэйкавую мяжу з самаробнымі памежнымі слупамі


Чацвёра ўраджэнцаў Паўднёвай Азіі хацелі нелегальна трапіць у ЕЗ ды прапанавалі жыхару Санкт-Пецярбургу € 10 000 за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы.

Правадніком мігрантаў быў грамадзянін адной з краінаў СНД. Як паведамілі interfax-russia.ru у прэс-службе памежнага ўпраўлення ФСБ Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці, спачатку праваднік вёў мігрантаў па дарогах агульнага карыстання, потым па прасёлкавых, далей маршрут праходзіў вакол возера ў Выбаргскім раёне.

Урэшце група прыйшла ў лес да «расейска-фінскай мяжы» з самаробнымі памежнымі слупамі.

Пабег у Фінляндыю скончыўся пратаколамі аб парушэнні міграцыйнага заканадаўства і дэпартацыяй з Расеі для ўраджэнцаў Паўднёвай Азіі. А правадніку пагражае крымінальная справа за махлярства.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў