Microsoft заявіла, што завяршае падтрыманне Windows 7

Microsoft выпусціла папярэджанне для карыстальнікаў Windows 7 пра тое, што ў хуткім часе завершыцца падтрыманне гэтай аперацыйнай сістэмы. Паведамленне пра гэта размешчана ў афіцыйным блогу кампаніі.

Адзначаецца, што абнаўленне сістэмаў бяспекі Windows 7 спыніцца з 14 студзеня 2020 году. Карыстальнікі пачнуць атрымліваць адпаведныя паведамленні пачынаючы з 18 красавіка.

Як перадае партал Techcrunch са спасылкай на аналітыкаў, Windows 7 па-ранейшаму займае нават каля 40 % рынку ПА для стацыянарных кампутараў.

Microsoft прадставіла аперацыйную сістэму Windows 7 у 2009 годзе. Яе пераемнік Windows 8 будзе падтрымлівацца да 10 студзеня 2023 году.

На працягу многіх гадоў Microsoft дазваляла бясплатна абнаўляць Windows 7 да Windows 10.

Раней у кампаніі заявілі, што кожны год выдаткоўваюць больш за 1 мільярд долараў на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі і абарону ад хакераў.

«Facebook» перадаваў персанальныя дадзеныя карыстальнікаў мінімум 60 кампаніям

СК, belsat.eu

Hавiны