Мезенцаў: Беларусь і Расея могуць дамовіцца пра інтэграцыю на пачатку 2020 года

У Беларусі ды Расеі ёсць усе шанцы выйсці на падпісанне дамовы пра паглыбленне інтэграцыі ў пачатку 2020 года. Пра гэта заявіў расейскі амбасадар у Менску Дзмітрый Мезенцаў, пішуць «Известия».

Паводле дыпламата, адмыслова спяшацца з выхадам на падпісанне Праграмы дзеянняў не правільна.

Лукашэнка не пагодзіцца на ўсе ўмовы Крамля

«У нас няма неабходнасці ладзіць нейкую гонку або штучнае спаборніцтва – паспець за адзін дзень ці за адзін тыдзень. Нашмат важней – не выпусціць змястоўныя моманты і прынцыповыя інтарэсы абодвух бакоў», – адзначыў амбасадар.

Пры гэтым ён падкрэсліў, «што ёсць добры шанец выйсці на падпісанне гэткіх значных дакументаў у пачатку наступнага года».

Лукашэнка і Пуцін могуць стэлефанавацца да Новага года

Дзмітрый Мезенцаў дадаў, дарожныя мапы павінны разглядацца і рэалізоўвацца ў комплексе, а не паасобку.

МГ belsat.eu

Hавiны