Мэсі ў шосты раз прызнаны лепшым футбалістам Еўропы

Аргентынскі форвард «Барсэлоны» Льёнэль Мэсі ў шосты раз у сваёй футбольны кар’еры атрымаў «Залаты мяч».

Мэсі, які сёлета выйграў чэмпіянат Іспаніі ў складзе «Барсэлоны» ды ўзяў бронзавую ўзнагароду Кубка Амерыкі разам са зборнай Аргенціны, прызнаны лепшым гульцом года ў Еўропе паводле часопісу «France Football».

Раней аргентынец атрымліваў «Залаты мяч» у 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах. Ягоная шостая ўзнагарода стала рэкорднай.

Другім у галасаванні фінішаваў абаронца «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк, тройку замкнуў форвард «Ювэнтуса» Крышціяну Раналду, які атрымліваў «Залаты мяч» пяць разоў.

МГ belsat.eu

Hавiны