«Менскводаканал»: вада ўжо не пахне, але піць яе нельга


«Менскводаканал» паведаміў, што здолеў вывесці непрыемны пах з сістэмы водазабеспячэння. Адпаведная заява апублікаваная 26 чэрвеня на сайце арганізацыі.

«Каманда менскага водаканалу з калегамі працавалі ў бесперапынным рэжыме, каб вывесці з сістэмы водазабеспячэння непрыемны пах. Вынікі даследаванняў за ноч сведчаць пра тое, што нам разам гэта ўдалося! Па ўсіх паказніках якасці паводле звестак дадзеных акрэдытаванай лабараторыі УП «Менскводаканал» вада ў размеркавальнай сеткі гораду Менску адпавядае санітарным правілам і нормам», – гаворыцца ў паведамленні.

Прадпрыемства таксама апублікавала ранішніх і ўчорашніх пробаў вады.

Але пакуль забарона на піццё водаправоднай захоўваецца.

«Менскводаканал» спадзяецца, што яе здымуць у бліжэйшы час пасля пацверджання якасці вады Менскім гарадскім цэнтрам гігіены.

Між тым менчукі з Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў кажуць, што вада сапраўды стала лепш. Хоць і не да канца.

«Крыху смярдзіць», – падзяліўся ўражаннямі жыхар Сухарава.

Паведамляюць таксама пра праблемную ваду і ў жылых дамах на праспекце Пушкіна.

Hавiны
Што адбылося з вадою ў Менску, і што робяць камунальнікі? Спрабуем разабрацца
2020.06.25 15:16

24 чэрвеня жыхары двух раёнаў Менску – Фрунзенскага і Маскоўскага – сталі адчуваць непрыемны пах ад вады з крану. Пах станавіўся мацней і мацней. Піць ды нават мыць рукі гэтай вадой стала немагчыма. У бліжэйшых крамах скончыліся бутэлькі з пітной вадой. Людзі пачалі арганізоўвацца праз чаты і запрашаць людзей у свае раёны: «Прыязджайце, нальем вады бясплатна». На вечар 25 чэрвеня афіцыйныя ўлады так і не адказалі, што не так з вадой і адкуль гэты пах?

МГ belsat.eu

Стужка навінаў