Прадпрыемства «Менскводаканал» апублікавала абноўлены спіс адрасоў, па якіх арганізаваны падвоз пітной вады.
На сайце прадпрыемства «Менскводаканал» паведамляецца: забарона на ўжыванне вады з-пад крану ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах знятая. Пры гэтым «на ўсялякі выпадак» прадпрыемствам развозіцца чыстая вада па наступных адрасах:
Спіс увесь час абнаўляецца. Актуальныя адрасы можна паглядзець на сайце прадпрыемства.
Таксама на тэрыторыі водазабору №2 «Пятроўшчына» (вул. Гурскага, 52) арганізавана кругласутачная раздача вады грамадзянам у іх ёмістасці ў неабходнай колькасці.
Праблема з бруднай вадой у Менску ўзнікла 24 чэрвеня. Вада з моцным пахам фіксавалася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама ў частках Кастрычніцкага і Цэнтральнага. Толькі 27 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах знятыя.
Кіраўнік краіны заявіў, што праблему бруднай вады вырашылі за ноч. Пры гэтым «Менскводаканал» чамусьці працягвае дастаўляць чыстую ваду менчукам.
МГ belsat.eu