Менскую духоўную акадэмію зачынілі да 10 траўня

Менскую духоўную акадэмію і царкву Свяціцеля Кірылы Тураўскага зачынілі праз «неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю», паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Акадэмія і бажніца будуць зачыненыя да 10 траўня. Заняткі ў акадэміі будуць праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме. Літургія ў царкве будзе праходзіць па нядзелях без удзелу вернікаў.

«Каранціну няма». Што адбываецца ў праваслаўных манастырах, дзе ёсць падазрэнне на COVID-19?

ЮВ belsat.eu

Hавiны