Менскія дактары падзякавалі валанцёрам, рэстаранам і тым, хто застаецца ўдома


Лекары 10 гарадской клінічнай больніцы Менску знялі відэа, у якім падзякавалі ўсім за дапамогу ў барацьбе з COVID-19.

«Гэта відэа прысвячаецца ўсім валанцёрам, арганізацыям, рэстаранам, прадпрымальнікам, а таксама ўсім неабыякавым – людзям, якія не засталіся ў баку і дапамагаюць нам зрабіць усё, каб эпідэмія скончылася як мага хутчэй», – гаворыцца ў апісанні да відэа.

Hавiны
За содні ў Беларусі 861 новы выпадак захворвання на каронавірус
2020.05.05 13:49

Лекары, якія ўзялі ўдзел у запісе відэа, таксама падзякавалі медычным сёстрам, лабарантам і санітарам, якія вядуць пацыентаў «па цяжкім шляху» выздараўлення.

«Дзякуй нашым пацыентам за тое, што давяраюць нам. За тое, што выконваюць нашыя рэкамендацыі ды не губляюць аптымізму, нягледзячы ні на што», – адзначыла Наталля Дударава, загадчыца алергалогіі ды прафпаталогіі (зараз інфекцыйнае) 10-й ГКБ.

Hавiны
Лукашэнка запрасіў замежных лідараў на парад у Менск
2020.05.05 13:31

У сваю чаргу лекарка Аміна Хадад падзякавала тым, хто застаецца ўдома і выконвае самаізаляцыю, бо «менавіта вашыя дзеянні робяць аграмадны ўнёсак у змаганні з вірусам».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў