Менскі ўніверсам «Сталічны» выставілі на аўкцыён


Аўкцыён па продажы права арэнды памяшкання на плошчы Якуба Коласа, у якім знаходзіцца ўніверсам «Сталічны», пройдзе 19 чэрвеня. Пра піша TUT.BY са спасылкай на намесніка начальніка аддзелу па арганізацыі і правядзенні аўкцыёнаў Менскага гарадскога цэнтру нерухомасці Ціхана Чашэйка.

Памяшканне займае агульную плошчу каля 2,5 тысячы квадратных метраў. Яго ў гораду арандуе ЦУМ, і тут працавалі ўніверсам, кавярня і бар. Але нядаўна ЦУМ вырашыў скасаваць дамову арэнды, таму права заключэння новай дамовы выстаўляюць на таргі.

Яны пройдуць у Менскім гарадскім цэнтры нерухомасці 19 чэрвеня. Пачатковы кошт – каля 2,1 тысячы рублёў. Штомесячныя арэндныя плацяжы за ўвесь аб’ект – каля 64 тысяч рублёў.

Неабходныя ўмовы – захаванне назвы «Сталічны», захаванне абʼекта грамадскага харчавання і правядзенне шэрагу рамонтных працаў за кошт арандатара без наступнай кампенсацыі выдаткаў. Дамова арэнды заключаецца тэрмінам на пяць гадоў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў