«Менскэнерга» пераходзіць на дыстанцыйную працу з грамадзянамі

Філіялам «Энергазбыт» РУП «Менскэнерга» арганізавана дыстанцыйнае атрыманне інфармацыі па ўсіх пытаннях энергазабеспячэння спажыўцоў. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе «Менскэнерга».

Паводле прэс-рэлізу прадпрыемства, у мэтах выкання рэкамендацыяў Міністэрства аховы здароўя грамадзяне цяпер змогуць атрымаць усю неабходную інфармацыю па пытаннях энергазабеспячэння на сайце філіялу «Энергазбыт» у раздзеле «пытанне-адказ» або па шматканальным тэлефоне даведкі 80172966343.

«Наведваць прадпрыемствы філіялу, як робяць некаторыя спажыўцы для атрымання інфармацыі, не трэба», – цытуе прадстаўнікоў прадпрыемства БелТА.

Філіял «Энергазбыт» просіць з разуменнем паставіцца да гэтай прапанове і дзякуе ўсім кліентам за рэалізацыю дыстанцыйнага ўзаемадзеяння.

Праз каронавірус беларускім адвакатам рэкамендавалі кансультаваць кліентаў дыстанцыйна

ІІ belsat.eu

Hавiны