Менск жадае змяніць умовы аплаты расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС

Улады Беларусі заяўляюць, што амаль дасягнутая дамова з Масквой пра тое, каб умовы расейскага дзяржкрэдыту на будаўніцтва АЭС у Астраўцы былі змененыя. Паводле міністра энергетыкі Беларусі новыя ўмовы будуць неўзабаве зацверджаныя расейскім бокам.

«Гэтае пытанне яшчэ знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, таму канчаткова ніякіх вынікаў я вам сказаць не магу, у стадыі працы. Праца такая вядзецца, і я спадзяюся, што ў хуткім часе нейкія вынікі будуць», – цытуе interfax словы міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча.

Кошт Беларускай АЭС расце

Беларускі бок заявіў пра неабходнасць змяніць умовы расейскага крэдыту яшчэ вясной бягучага году. На будаўніцтва АЭС у Астраўцы Расея выдзеліла дзяржкрэдыт у памеры 10 мільярдаў долараў ЗША на 25 гадоў. Але цяпер афіцыйны Менск ініцыяваў перамовы ў справе падаўжэння тэрміну аплаты крэдыту на 35 гадоў. Акрамя таго Беларусь жадае і зніжэння стаўкі па крэдыту.

Лукашэнка абвінаваціў Расею ў зрыве тэрмінаў будаўніцтва і запуску БелАЭС

СК belsat.eu

Hавiны