Менск з візітам наведае еўракамісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах

На наступным тыдні ў Менск прыбудзе Еўрапейскі камісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Отынгер. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Падчас візіту ў Менск, 17-18 лютага, у Еўракамісара запланаваны сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных справаў Алегам Краўчанка, піша TUT.BY.

«Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕЗ, а таксама ўзаемадзеянне ў фінансавай і мытнай сферы», – распавёў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Шпагат Лукашэнкі. Навошта яму роля еўрафіла?

СК, belsat.eu

Hавiны