У Менск прыедзе Тымацi і бясплатна раздасць тысячы бургераў


У Менску ў тэставым рэжыме адкрыўся другі з ліку Black Star Burger. Заўтра бургерня, якая месціцца ў гандлёвым цэнтры Dana Mall, будзе даступная для ўсіх. Чакаецца, што ў сталіцу Беларусі прыедзе ўласнік гандлёвай маркі, Тымацi, і пачастуе жыхароў бясплатнымі бургерамі, піша TUT.by

У Менску бургерня Black Star Burger у гандлёвым цэнтры Dana Mall стала другой па ліку. Кампанія мае намер далей пашыраць колькасць кавярняў. З гэтай мэтай у сталіцу Беларусі наведаецца ўладальнік сеткі расейскі спявак Тымацi.

Арганізатары імпрэзы ўжо ўзгаднілі з артыстам дату прыезду. Яна адбудзецца 7 лістапада. Тымацi наведае кавярні. Акрамя гэтага чакаецца, што рэпер на плошчы «Маяк Менску» (каля фантана), будзе раздаваць ахвочым бясплатныя бургеры. Запланаваная таксама шоу-праграма, весці якую будзе Арцём Рыбакін.

Hавiны
«Перабор выйшаў». Рэпер Цімаці выдаліў кліп, які набраў амаль паўтара мільёна дызлайкаў
2019.09.10 11:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў