Жыхароў Менску, у чые кватэры паступала няякасная вада, вызваляць ад аплаты за водазабеспячэнне за чэрвень, паведамляе «Беларусь Сегодня».
Як паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў, урад вырашыў вызваліць ад аплаты паслугі за водазабеспячэнне за чэрвень жыхароў Менску, у кватэры якіх паступала вада, што не адпавядала спажывецкім якасцям.
Віцэ-прэм’ер заявіў, што зараз гэты механізм выпрацоўваецца і ў бліжэйшы час менчукам паведамяць, як будзе адбывацца пераразлік.
Прычыны здарэння вывучае адмысловая рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты розных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Акадэміі навук.
Праблема з бруднай вадой у Менску ўзнікла 24 чэрвеня. Вада з моцным пахам фіксавалася ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама ў частках Кастрычніцкага і Цэнтральнага. Толькі 27 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах знятыя.
Кіраўнік краіны заявіў, што праблему бруднай вады вырашылі за ноч. Пры гэтым «Менскводаканал» чамусьці працягвае дастаўляць чыстую ваду менчукам.
МГ belsat.eu