Менчукі нясуць кветкі да расейскай амбасады. Фотаздымкі


З пачатку тыдня менчукі нясуць кветкі і знічы да амбасады Расеі ў Менску на знак смутку па ахвярам трагедыі ў сібірскім Кемерава.

Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
Афіцэры беларускага МНС ускладаюць кветкі да расейскай амбасады. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

У выніку пажару ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» 25 сакавіка загінулі 64 асобы. У сераду намеснік кіраўніка расейскага Міністэрства надзвычайных справаў Уладлен Аксёнаў пацвердзіў, што сярод ахвяраў – 41 дзіця.

Прыспушчаны сцяг Расеі на тэрыторыі дыпламатычнай сядзібы. Афіцэры беларускага МНС ускладаюць кветкі да расейскай амбасады. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
28 сакавіка 2018 года. Мужчына робіць запіс у кнізе спачуванняў у памяць ахвяраў. Фота –Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

28 сакавіка ў Расеі аб’явілі агульнанацыянальную жалобу.

Сёння ў Кемераве адбудзецца пахаванне 13 чалавек.

На знак смутку і салідарнасці з Расеяй Аляксандр Лукашэнка даручыў прыспусціць сцягі і адмяніць забаўляльныя праграмы ў дзяржаўных медыях. Рэкамендацыі не праводзіць сёння імпрэзаў атрымалі арганізатары мерапрыемтсваў.

Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

ДД

Стужка навінаў