Менчука, які агаліўся падчас рэпетыцыі параду, прысудзілі да двух гадоў зняволення


Павел Труханаў

Паўла Труханава прызналі вінаватым у хуліганстве і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Самі пацярпелыя прэтэнзіяў да 33-гадоваму мужчыны не мелі.

У пятніцу 1 верасня суд Цэнтральнага раёну Менску вынес абвінаваўчы прысуд.

Менчука прысудзілі да паўтара гадоў зняволення за гвалт у дачыненні да праваахоўніка і да двух гадоў зняволення – за хуліганства.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Паўлу Труханаву прысудзілі два гады зняволення ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі.

24 чэрвеня недалёка ад парку Перамогі ў Менску невядомы мужчына зняў з сябе штаны перад калонай вайсковай тэхнікі, якая праязджала па дарозе. У такім становішчы ён прастаяў секунд трыццаць, пакуль яго не заўважыў супрацоўнік міліцыі. Калі супрацоўнік ДАІ да яго падышоў, то мужчына ўдарыў яго кулаком і ўцёк. Хулігана хутка затрымалі.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Tut.by

Стужка навінаў