Менчука пабілі за тое, што без чаргі прайшоў у прыбіральню

У Менску затрымалі трох 24-гадовых мужчынаў, якія збілі чалавека за тое, што ён прайшоў па-за чаргой. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

У адной з кавярняў «Burger King» у прыбіральню сабралася чарга з некалькіх мужчын. 33-гадовы мянчук зайшоў па-за чаргой. Тыя, хто стаяў перад ім, палічылі такое стаўленне да сябе зняважлівым, дачакаліся выхаду крыўдзіцеля з прыбіральні і пачалі бойку, пасля чаго зніклі ў невядомым кірунку.

Міліцыянты затрымалі завадатараў бойкі. Яны былі п’яныя.

За хуліганства, здзейсненае групай асобаў, прадугледжана, паводле ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу, пакаранне ад абмежавання да пазбаўленне волі да шасці гадоў.

МГ belsat.eu

Hавiны