Медыкам, якія працуюць з каронавіруснымі хворымі, могуць павялічыць даплаты

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што ўрад разглядае пытанне дадатковага заахвочвання медыкаў, якія працуюць з каронавіруснымі хворымі. Пра гэта піша БелТА.

Міністр адзначыў, што ў цяперашні час «тыя медыкі, якія працуюць з каронавіруснымі хворымі, ужо атрымліваюць мэтавыя даплаты, звязаныя з павышэннем напружанасці працы».

«Урадам на сённяшні момант абмяркоўваецца пытанне павелічэння гэтых даплат для таго, каб яшчэ раз прадэманстраваць, наколькі каштоўная медычная праца», – падкрэсліў міністр.

Пры гэтым ён заўважыў, што ніхто з медыкаў не ставіць на першае месца менавіта пытанне матэрыяльнага стымулявання. «Людзі выконваюць свой доўг, але мы разумеем, у якіх цяжкіх умовах яны працуюць, і, па-першае, ужо павялічылі даплаты, а па-другое, будзем імкнуцца рабіць гэта і далей», – падкрэсліў Каранік.

Памеры даплат медыкам Каранік не назваў.

«Трэба дзейнічаць». Беларусы стварылі мапу для медыкаў і валанцёраў «спасём.бел»

ІІ belsat.eu

Hавiны