Кіраўнік Беларусі падпісаў указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Дакумент усталёўвае дадатковую штомесячную надбаўку для працаўнікоў устаноў сістэмы аховы здароўя, якія аказваюць медычную дапамогу пацыентам з інфекцыямі, а таксама тым, хто працуе ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.
Дакумент быў распрацаваны Саветам Міністраў.
Раней пастановай Міністэрства аховы здароўя № 23 ад 27 сакавіка былі ўведзеныя змены ў аплаце працы медыкаў, яны датычаць перадусім надбавак і даплат. А прафсаюзы паабяцалі выплачваць дапамогу медыкам, які захварэлі на каронавірус і ўваходзяць у прафсаюз.
9 красавіка дэпутат Тэнгіз Думбадзэ пацікавіўся ў міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка надбаўкамі да заробкаў лекараў за рызыка жыццём. Паводле яго, яны складаюць 25-30 рублёў. На гэта міністр заявіў, што вылучана каля 600 рублёў у сярэднім на аднаго чалавека. Лекарам даплата складзе ад 0,5 да 1,5 акладу.
МГ belsat.eu