Медвядчук лічыць удалымі перамовы аб абмене вязнямі


Кіраўнік палітычнай рады ўкраінскай партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктар Медвядчук у інтэрв’ю расейскаму тэлеканалу «Россия 24» заявіў, што чакае хуткага завяршэння перамоваў аб абмене вязнямі паміж Расеяй і Украінай.

Супраць Віктара Медведчука ва Украіне распачалі крымінальную справу. Фота – Дзмітрый Ніканораў / Корреспондент

Медвядчук назваў гэтыя перамовы ўдалымі.

Паводле яго, яны блізкія да завяршэння.

Сам палітык зараз знаходзіцца на Усходнім эканамічным форуме ў расейскім Уладзівастоку, дзе плануе сустрэчы з кіраўніцтвам РФ.

Hавiны
Стала вядомая новая магчымая дата абмену зняволенымі паміж Расеяй і Украінай
2019.09.04 12:04

Раней паведамлялася, што працэс абмену палоннымі можа быць запушчаны да канца гэтага тыдня. Верагодная дата – 7 верасня. Але дамоўленасці носяць папярэдні характар.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў