Маці жаўнера, які ўпаў з 4-га паверху, распавяла пра ягоны стан


21-гадовы Андрэй Макаед, які выпаў з вакна 4-га паверху казармы ў вайсковай частцы ў сталічным Уруччы, застаецца ў цяжкім стане, у медыкаментознай коме. Пра гэта belsat.eu распавяла маці хлопца Наталля Макаед.

«Ён надалей у цяжкім стане, але стабільны. Дактары змагаюцца за ягонае жыццё. Таму ўсё не дрэнна, добра, ідзе на папраўку. Размаўляла з ягоным начальствам, яны падтрымліваюць мяне, яны ж таксама не ведаюць, што здарылася. Версія пра самагубства не разглядаецца, нічога няма. Будзем чакаць Андрэя, Андрэй усё распавядзе».

Маладзён праходзіць службу ў 120 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе. Следчы камітэт па факце здарэння з Андрэем Макаедам распачаў крымінальную справу.

У каментары belsat.eu маці хлопца раней казала, што салдат з вайсковай часткі, блізкі сябра Андрэя, які служыць разам з ім, распавёў ёй пра некаторыя факты дзедаўшчыны ў брыгадзе.

«Ён мне сказаў: «Наталля, нікому не верце, яны замятаюць сляды». І, маўляў, яны будуць рабіць усё, каб прыкрыць свой азадак. Распавёў таксама пра некаторыя выпадкі дзедаўшчыны, а таксама некаторыя моманты, якія не мог распавесці ў прысутнасці свайго кіраўніцтва», – дадала Наталля.

Аб’ектыў
Маці жаўнера, які ўпаў з 4 паверха: Войска прыкрывае азадак
2019.04.15 22:52

22 красавіка стала вядома пра новы трагічны выпадак ў войску

У 103-й дэсантнай брыгадзе ў Віцебску салдата тэрміновай службы В. Калачынскага заціснула паміж грузавым аўтамабілем МАЗ-5316 і прычэпам. Пацярпелы застаецца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.

Блогер Nexta апублікаваў скрыны размовы аднаго з жаўнераў, які таксама служыць у 103-й дэсантнай брыгадзе.

Толькі за мінулы год адбыліся тры смерці ваеннаслужачых пры вельмі цьмяных абставінах.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў