Маці Аляксандра Кулінковіча пайшла з жыцця


Сястра Аляксандра Кулінковіча Рыма Былінская напісала ў «Фэйсбуку», што сёння не стала іхнай маці.

Гэта здарылася праз паўгода пасля смерці музыканта. Паводле Рымы Былінскай, маці да канца гэтак і не ведала, што сына больш няма.

«Яна вельмі хварэла і я баялася, што гэта вестка заб’е яе. Бо Сашка быў яе любімчыкам, яна яго абагаўляла», – дадала Былінская.

Лідар гурту «Neuro Dubel» Аляксандр Кулінковіч памёр 4 жніўня ў Менску. Яму было 46 гадоў.

ДД

Стужка навінаў